ААТ «МЗКЦ» вядзе адлік сваёй гісторыі з 23 ліпеня 1954 года. У гэты дзень загадам дырэктара Мінскага аўтазавода № 15сс для выканання Пастановы Савета Міністраў СССР ад 25 чэрвеня 1954 года № 1258-563cc і загадаў Міністра аўтамабільнага, трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР № 21сс і №25сс на Мінскім аўтамабільным заводзе было створана спецыяльнае канструктарскае бюро № 1 (СКБ-1) па цяжкіх колавых артылерыйскіх цягачах і рухавіках да іх з доследнай базай.