20 мая 2023 на тэрыторыі МКСК “Мінск-арэна” завяршыў работу традыцыйны для ААТ "МЗКЦ" міжнародны зброевы салон"MILEX-2023".
Перадавыя распрацоўкі ААТ "МЗКЦ " ацанілі ўдзельнікі і прадстаўнікі каля 30 краін свету.
Узоры ваеннай тэхнікі ААТ "МЗКЦ", якія экспануюцца на адкрытай пляцоўцы, прыцягвалі ўвагу СМІ і гасцей сталіцы на працягу ўсяго перыяду выставы.
Нагадаем, што сярод іх былі: абноўленая мадыфікацыя бронетранспарцёра МЗКЦ-690003 з дыстанцыйна-кіраваным баявым модулем АДУНАК-БМ30. 2,
прыняты на ўзбраенне беларускай арміі танкатранспарцёр МЗКЦ-741501 + 720100 і экспартны варыянт ЛБА МЗКЦ-490101-010.
Найбольш яскравы ўзор VOLAT прадэманстраваў на сваім стэндзе – ЛБА МЗКЦ-490100-217. Новую мадыфікацыю па заслугах ацанілі спецыялісты ў сферы абароны, прадстаўнікі профільных ведамстваў з дзяржаў блізкага і далёкага замежжа.
ААТ “МЗКЦ” пастаянна ўдасканальваецца!
У ходзе шматлікіх перамоў прадстаўнікамі ААТ "МЗКЦ" атрымана далейшае развіццё перспектыўных праектаў, дасягнуты дамоўленасці ў бягучых пытаннях і запланавана развіццё двухбаковага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі ваенна-тэхнічнай галіны.
Наперад VOLAT – да дасягнення пастаўленых мэтаў!